![]()
ПАЛЯШУКI АРГАНIЗУЮЦЦА
А было так: калі ўлетку пачалі зьбірацца па балотах і лясох Быценшчыны жыдоўска-бальшавіцкія банды, селяне наважылі бараніцца перад рабаўнікамі. Тады быў арганізаваны ў Быцені батальён Беларускае Самааховы пад камандваньнем спадара Бондара. Частка гэтага батальёну асялілася, між іншага, у Дабрамыслі. Штоначы аддзелы Дабрамыскай роты Самааховы робяць глыбокія выправы ў сваёй і суседніх валасцёх, часам аж да 50 кілёметраў, сочачы бандытаў. I бяда бандытам, калі яны трапяць пад стрэльбы самаахоўцаў. Невялікшя аддзелы стральцоў самааховы па 25 чалавек у баёвых сутычках разьбівалі банды да 150 рабаўнікоў. Пасьля колькіх гэтых сутычак, у аднэй зь якiх банды страцiлi 7 чалавек забiтымi, яны цяпер панiчна ўцякаюць перад адным толькi словам "Дабрамыскi Самааховец". Самаахова высачыла бандыцкi лягер, здабыўшы у iм шмат нарабаваных бандытамi рэчаў: стрэльбы, амунiыю, радыё i iнш. Жыхарства воласьцi дружна дапамагала Самаахове ў вынiчэньнi бандаў i сяньня дапамагае ў вылоўлявыньнi iхных недабiткаў. 60.000 рублёў сабралі ўжо селяне воласьці на падтрыманьне сваіх абаронцаў. Апрача таго, вёскі праводзяць дабраахвотныя зборкі прадуктаў для кухні Самааховы. Пры дапамозе селянства й здабытых ад бандытаў трафеяў, рота самааховы апранулася ў шынелі і боты. Усе ведаюць мундзер дабрамыскіх самаахоўнікаў - шэры шынель з наплечнікамі і белага зімовога кашкеты з чырвонымі кантамі й пагоняю. На рукаве бел-чырвона-белая апаяска. Для лепшага маскаваньня на ночных лётных патрулёх самаахоўцы атрымалі адмысловыя белыя плашчы. Ня прыпынiлася й iншая праца ў вадбудове Бацькаўшчыны. На месцы спаленага варожымi злачыннымi элементамi Беларускага Народнага Дому адчыненая ноавя сьвятлца чытальня, куды зьбiраецца штодня моладзь Дабрамысьля й самаахоўцы вольныя ад службы. Рыхтуюцца да будовы новага Народнага Дому. Выбудаваня лазьня БНС i адмысловая пякарня Беларускай самааховы. Пачалiся ўжо дабраахватныя ссыпкi на Беларускую Народную Самапомач. Ужо ёсць на складах 300 кiляграмаў жыта, 200 кiляграмаў грэчкi. У воласьцi заарганiзаваны кальпартах газэтаў.
На першую старонку / Зьмест |