ВАЯКI СЛОНIМШЧЫНЫ

Вуліцамі беларускіх гарадоў маршыруюць усё новыя і новыя, усё мацнейшыя і вялікшыя збройныя аддзелы.

Праз беларускую самаахову, батальёны СС, чыгуначныя батальёны і апорныя пункты магутнее беларуская збройная сіла. Беларускі народ бярэ у собскія рукі зброю, каб самому бараніць сваю радзіму ад ворага.

Яшчэ у 1942 годзе у Слонімскай акрузе былі створаныя збройныя аддзелы Беларускае самааховы. З кажным месяцам беларускае войска Слонімшчыны расло і мацнела. У канцы мінулага году беларускі вайсковы рэфарат Слонімшчыны паклікаў на абарону бацькаўшчыны жыхарства акругі.

На працягу 5 дзён у Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы з пяхоты і коньніцы. Адразу-ж новаарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую і баёвую падрыхтоўку. Побач з баёвай вучобай, з дапамогай беларускіх культурных сілаў, праводзілася і праводзіцца нацыянальнае узгадаваньне жаўнераў.

Цяпер у Слонімшчыне разгарнулася утварэньне гэтак званых абаронных вёсак, абвешчанае спадаром Генэральным Камісарам, Группэнфюрэрам СС фон Готтбэргам.

Ваякі Слонімшчыны бароняць акругу ад бандытаў. Яны змагаюцца за сьветлую прышласьць бацькаўшчыны.

Н. Жур.
Часопіс "Новы шлях" № 4 (40), люты 1944 году. (129).

Адказы на магчымыя пытаньнi / Спасылкi / Гасьцеўня i форум/ Пошта
На першую старонку / Зьмест