Ш У Ц - П О Л I Ц А Й
для Беларусi
Мiнск 4-7.I942.
Тычыцца: Утварэньне Беларускай Самааховы
I. Згодна загаду Генеральнага Камiсара Беларусi у поўнай згодзе з БНС утвараецца Самаахова беларускага
жыхарства.
2. Самаахова есць дапаможная для нямецкай палiцыi арганiзацыя. Яна мае заданне дапамагаць нямецкай i
мясцовай палiцыi
у барацьбе супроць бальшавiкоў i сабатажнiкаў i забяспечвае супакой у Беларусi.
3. Уступ у Самаахову грунтуецца галоўным чынам на прынцыпе дабраахвотнасцi.
4. Арганiзацыя, утрыманне i забяспечванне Самааховы у рамках дадзеных дырэктываў есць справа БНС.
5. Самаахова павiнна быць пабудавана рэгiянальна i раздзяляецца на гэбiт, райенную i валасныя Самааховы.
6. У якасцi Обэркаменданта Беларускай Самааховы будзе дзейнiчаць пры мне кiраўнiк БНС.
7. Пры аддзелах шуцпалiцай i кiраўнiкоў гебiтаў вызначаюцца камэнданты, райенных аддзелаў - кiраўнiкi i
валасных - мясцовыя кiраўнiкi.
8. Утварэнне аддзела вынiкае з указання нямецкiх палiцэйскiх службоўцаў па запатрабаванню кiраўнiка
Самааховы. Пры небязпецы нясе адказнасць кiраўнiк самааховы запатрабаванага адзялення.
9. Аружжа i амунiцыю дастаўляюць праз нямецкую палiцыю.
I0. У якасцi агульнага знака адрознення у аддзеле, i у час выконвання абавязкаў носяцца павязкi з свастыкай.
Адрозненне для кiраўнiкоў яшчэ будуць вызначаны.
II. Аружжа i фехтавальнае абучэньне праводзiцца на аснове указанняў i дапамогi нямецкай палiцыi.
I2. Неабходнае размяшчэнне у аддзеле забяспечваецца праз жыллевае кiраўнiцтва.
I3. Выдаткi, якiя утвараюцца у вынiку Самааховы у БНС узнiкаюць праз добраахвотныя фонды.
I4. Патрэбныя тлумачэннi да гэтага наказа дасць па майму даручэнню начальнiк палiцыi па дагаворцы
з кiраўнiком БНС.
Начальнiк палiцыi Парадку
пры Шутц-Палiцай для Беларусi ЦЭНЭР
Мiнск 7.7.I942г.
Оберстшуцпалiцай па упаўнаважанню
лейтэнант Гаймбург Шып
/Рас.Дз.Арх.Сац-Палiт.Гiсторыi, ф.625, оп.1, спр. 45, арк. 757-758./
ЗАЎВАГА ад аўтара старонкi - гэты дакумант есьць друкаванай копiяй, зробленай калiсьцi у савецкiм архiве,
менавiта гэтым тлумачыцца колькасьць памылак у дакуманце.
|