новае Беларускі моўны пакет для Жар-лісіцы (Firefox) 1.5 і 1.5.0.1 і 1.5.0.2
Беларускі моўны пакет для Птушкі грому (Thunderbird) 1.5
Беларускі моўны пакет для Птушкі грому (Thunderbird) 1.0.7
Беларускі моўны пакет для Птушкі сонца (Sunbird) 0.3a1
*** Беларускі моўны пакет для Жар-лісіцы (Firefox) 1.0.7 зроблены ў тым сэнсе, што існуе ўласна пераклад. Але сам моўны пакет публікавацца, пэўна што, не будзе.
Гэтыя пакеты дадаюць да мозілаўскай лініі праграм (Firefox, Thunderbird, Sunbird) інтэрфейс у беларускай мове.
Трэба ведаць, што існуюць беларускія моўныя пакеты іншага аўтарства (афіцыйна ўлучаныя ў мозілаўскія праграмы). Зараз ведаю пра іх наяўнасць для Mozilla (SeaMonkey), Firefox 1.5, Thunderbird 1.5.
У прынцыпе, гэта файлы фармату xpi (zip-авы архіў пашырэння для мозілаўскай лініі праграм), але з прычыны тэхнічных патрабаванняў geocities тымчасова канчаткі назваў зменены на zip. Кожны з гэтых пакетаў устанаўляецца ў адпаведнай праграме адпаведнай версіі, у пункце меню Extensions (Пашырэнні) кнопка Install (Устанавіць). Каб адразу ўбачыць у адпаведных дыялогах гэтыя файлы, або, па атрыманні, змяніце назвы так, каб канчаткі былі .xpi, або выберыце ў спісе магчымых тыпах файлаў магчымасць all files (усе файлы).
Увага: каб адпаведная праграма сапраўды карысталася ўстаноўленым беларускім моўным пакункам, трэба стартаваць яе з параметрам -UILocale be-BY (дапішыце гэты параметр у адпаведны «ярлык» ці пускавы скарот).
Пасля перастартавання праграмы мае з'явіцца беларускі інтэрфейс. Калі не, то гл. зваротную сувязь.
Магчымыя неадпаведнасці, недарэчнасці, проста памылкі. Паведамляйце пра іх на гэтым форуме: http://ooobelarusian.forumer.com, у адпаведным раздзеле.
Апошняя рэдакцыя тэксту: