Вялікі Князь Літоўскі Аляксандар працягваў заканадаўчую дзейнасьць свайго папярэдніка – Казімера Ягелёнчыка. Аляксандар імкнуў ся знайсьці шчэ больш шырокі кампраміс паміж інстытуцыямі Вялікакняскае ўладаы й фэадаламі. Менавіта таму, у першы ж рок свайго панаваньня на Вялікакняскім пасадзе ён выдае гаспадарскі прывілей, які пашырыў ролю паноў-рады, вызначыў пэўныя падваліны цывільнага й крымінальнага права. Вялікі Князь абвясьціў, што ад гэтага часу дапляматычныя зносіны з дзяржавамі будуць весьці ся толькі пасьля ўзгадненьня з панамі-радаю. Таксама азнаймавала ся, што ад гэтуль манарх бяз згоды паноў-рады ня можа адмяняць ніякіх законаў, кіраваць скарбам і прызначаць на службовыя пасады. Дадзены прывілей стаў ся своеасабліваю канстытуцыяй Вялікалітоўскага гаспадарства й важкім этапам у фармаваньні праўнае сыстэмы дзяржавы. |