22 чэрвеня 1941 г. пачалася савецка-германская вайна, нямецкiя войскi хутка прасоўвалiся на усход. Вялiкая частка беларускага насельнiцтва, асаблiва на Заходняе Беларусi, з радасьцю вiтала вайну й выгнаньне бальшавiкоў. Шмат хто спадзяваўся на тое, што немцы створаць умовы дзеля аднаўленьня незалежнасьцi Беларусi.

Але да самага канца вайны пытаньне будучынi Беларусi ў выпадку перамагi Вермахту ня было вызначана. Таму палiтыка немцаў пераважна кiравалася iнтарэсамi барацьбы з савецкiмi партызанамi й эканамiчнага выкарыстаньня захопленых тэрыторыяў. Таксама вялiкi уплыў на адносiны да Беларусi рабiла варожасьць памiж Мiнiстэрствам па справах акупаваных усходнiх абшараў (скарочана - Усходняе мiнiстэрства, OMi) й СС, якiя былi дзьвумя асноўнымi арганiзацыямi, якiя вызначалi акупацыйную палiтыку Нямеччыны.

Беларусь у часе вайны была адмiнiстрацыйна падзеленая немцамi на некалькi часткаў. На тэрыторыi центральнае й пераважнае часткi заходняе Беларусi быў створаны генеральны камісарыят "Беларусь" (Weissruthenien). Ён уваходзiў у райхскамiсарыят "Остланд".

Беласточчына й Гарадзеншчына былi прыдадзеныя да Ўсходняе Прусii. Вiцебская, Магiлеўская й часткi Гомельшчыны й Палесься засталicя на увесь час акупацыi у складзе тылавога абшару групы армiяў "Цэнтар". Паўднёвыя абшары Палесься, Берасьцейшчыны й Гомельшчыны адносiлiся да райхкамiсарыяту "Украiна". Некалькi паўночных раёнаў былi далучаныя да камiсарыяту "Летува".

Адміністраціўныя межы сталі больш адпавядаць беларускім этнічным межам толькі напачатку 1944 году.

Беларускія нацыяналісты актыўна дзейнічалі па ўсей Беларусі. На Беласточчыне, у Вільні, на Ўсходзе Беларусі, у Смаленскe й на Палесьсі яны стваралі свае палітычная арганізацыі й вайсковыя адзінкі (гл."Iншыя беларускiя вайсковыя фармацыi 1941-1945").

Але найбольш актыўнымі яны былі на тэрыторыі генеральнага камісарыята "Беларусь".

Менавіта тут 22 чэрвеня 1942 году пачалася арганiзацыя Вольнага Корпусу Беларускай Самааховы - першай нацыянальнай вайсковай арганізацыi, легальна йснаваўшай пад час вайны.


Адказы на магчымыя пытаньнi / Спасылкi / Гасьцеўня i форум/ Пошта
На першую старонку / Зьмест