![]() ![]() |
Уздым камуністычнага партызанскага руху, недахоп сілаў для змаганьня з ім, жаданьне
шматлікіх беларусаў змагацца з бальшавікамі ў складзе менавіта нацыянальных атрадаў прымусілі нямецкае кіраўніцтва шукаць падтрымкі ад беларускага насельніцтва.
Паступова разбудоўваўся апарат Беларускае Народнае Самапомаччы, якая з простай добрачыннай
арганізацыі паступова рабілася ворганам нацыянальнага прадстаўніцтва, цэнтрам беларускага 29 чэрвеня 1942 году Генеральны камісар Вільгельм Кубэ, які быў прыхільнікам супрацоўніцтва з беларусамі, абвесьціў аб стварэньні Вольнага Корпусу Беларускае Самааховы. Самаахова фармавалася супольна Беларускай Народнай Самапамаччу і нямецкімі паліцыйнымі ўладамі. Кіраўнік курсаў падрыхтоўкі паліцыі ў Менску капітан Францішак Кушаль падрыхтаваў праэкт Корпусу з трох дывізіяў. Штаб Корпусу, 1. дывізія - Менск (Менская й Слуцкая акругі) 2. дывізія - Баранавічы (Баранавіцкая, Наваградзкая, Слонімская акругі)
3. дывізія - Вялейка (Вялейская, Лідзкая, Глыбоцкая акругі). |
|
|||
---|---|---|---|---|---|
15 ліпеня выйшаў загад групэнфюрэра СС, вышэйшага начальніка сілаў СС і паліцыі на Беларусі Цэнэра аб стварэньні Самааховы. Але структура Корпусу была цалкам зьмененая. Самаахова стваралася як сетка тэрытарыяльных антыпартызанскіх фармаваньняў. Галоўным Камандантам БСА стаў старшыня БНС I. Ермачэнка, у кожнае акрузе прызначаліся акруговыя каманданты. Немцы абмяжоўвалі функцыі беларускага апарату арганізацыяй, харчаваньнем, абмундзіраваньнем, закватараваньнем ды прапагандай у Корпусе. Аперацыйна часткі БСА падлягалі нямецкім акруговым паліцыйным уладам. Ермачэнка таксама арганізаваў Штаб БСА, на чале якого стаў падпалкоўнік Язэп Гуцько. Быў распрацаваны й выдадзены ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ.Распачалася таксама падрыхтоўка афіцэраў для будучых баявых адзінак. На трох курсах афіцэрскае школы у Менску й курсах падафіцэраў (напрыклад, у Паставах, Баранавічах, Наваградку) па ўсяму генеральнаму камісарыяту пад кіраўніцтвам Ф. Кушаля летам-восеньню 1942 году было падрыхтована каля 260 афіцэраў й некалькі тысячаў падафіцэраў БСА. Але паступова нямецкія паліцыйныя й СС - улады, магчыма палохаючыся ўзмацненьня беларускага нацыяналістычнага руху, сталі рабіць перашкоды БСА - штандартэнфюрэр Шымана, які зьмяніў Цэнэра на ягоным становішчы адразу пасьля адчыненьня 1 афіцэрскага курса БСА (у першах лічбах жніўня 1942 г.), затрымліваў выдачу зброі, у верасьні 1942 году забараніў ужываць назоў "Галоуны Камандант БСА", Штаб БСА быў фактычна расфармаваны. Акруговыя каманданты БСА пераймяноўваліся ў акруговых рэфэрэнтаў БСА й падлягалі адначасова акруговае нямецкае паліцыі й акруговым кіраўнікам Самапомачы. Забаронена было ўжываць у Беларускае Самаахове назовы афіцэрскіх рангаў - толькі функцыяў (як у адзiнках Осттруппэн) - камандзір батальёну, роты, зьвязу. 10 верасьня 1942 году па загаду камандзіра ўсіх частак паліцыі на тэрыторыі Беларусі палкоўніка Клепша Самаахова дзялілася на часткі сталае й часовае службы. Апошнія прызываліся й праходзілі вайсковыю падрыхтоўку некалькі дзен на тыдзень й ня былі на казарменнам становішчы. Гэткія часовыя часткі Самааховы называліся Рэзэрвовай службай Самааховы. Адзаначался таксама ўдалая арганізацыя Самааховы ў Слоніме (1000 чалавек), Быцене, Косаве, Дабрамыслі, Лобіщіцах. Гэтыя нямецкія перашкоды вельмі абцяжарвалі стварэнье частак БСА, але нягледзячы на іх (па дадзеных савецкіх партызанаў) былі створаныя адзінкі Самааховы ў наступных мейсцах:
|
Усяго, як пiша Ф.Кушаль, было створана каля 20 батальёнаў БСА й, відавочна, шмат дробных часткаў, даволі вялікая частка з якіх былі ў складзе рэзэрвовае службы БСА.
Мяркуючы па гэтым, можна лiчыць, што агульная колькасьць частак сталае службы БСА была ад 10 да 15 тысячаў чаловек, колькасьць жа жаўнераў рэзэрвовае службы Самааховы пакуль немагчыма падлiчыць з-за недахопу крынiцаў.
|
||||
На першую старонку / Зьмест |