![]() |
||
![]()
|
||
Як мы ўжо казалі раней (у раздзелах "Арганізацыя БСА" і "Уніформа й узбраеньне БСА"), нямецкае кіраўніцтва рабіла розныя перашкоды ў стварэньні Самааховы, бачучы ў ей небясьпеку. Запачаткавьне незалежнае беларускае вайсковае структуры прымусіла б іх да палітычных саступак на карысьць Беларусі. Тым ня меньш развіцьце Самааховы й беларускага руху працягвалася. Менавіта гэты працэс настолькі спалохаў нямецкія паліцыйныя ўлады, што яны вырашылі ліквідаваць Беларускую Самаахову. У сакавіку 1943 году на з'езде Беларускае Народнае Самапомачы быў выпрацаваны мемарандум з патрабаваньнем ад нямецкіх уладаў прызнаньня незалежнасьці Беларусі. У гэтым жа месяцы загадам нямецкіх уладаў уся ваенная й палітычная дзейнасьць БНС была забароненая. Старшыня БНС I.Ермачэнка пад пагрозай арышту быў вымушаны з'ехаць ў Прагу. |
||
|
У наступным месяцы Ф.Кушаль як Галоўны Вайсковы Рэфэрэнт выдаў загад аб стварэньні пры павятовых аддзелах Самапомачы аддзелаў вайсковага папаўненьня БСА. Праз некалькі дзен выйшаў загад паўкоўніка Клепша аб расфармаваньні БСА. Нямецкія ўлады патрабавалі пераходу адзінак БСА ў склад Паліцыі Парадку, беларускіх паліцыйных батальёнаў, беларускага батальёну чыгуначнае аховы (гл. "Iншыя беларускiя вайсковыя фармацыi"). Часткова жаўнеры былі вывезеныя на прымусовую працу ў Нямеччыну. Але ў некаторых мяйцовасьцях Самаахова захавалася ажно да чэрвеня 1944 году. Гэтак, у Слонімскае акрузе застаўся батальён Самааховы, атрымаўшы нямецкае абмундзіраваньне й паёк. А у Глыбоцкае акрузе Самаахова заховалася ў сваім першапачатковым выглядзе. Есьць дадзеныя аб тым, што й у іншых мейсцах заставаліся адзінкі БСА. |
|
На першую старонку / Зьмест |