СЛУЦКАЯ БРАМА

Па-беларуску
Брама ў беларускi Iнтэрнэт: Найлепшая метадырэкторыя
па эканомiцы, закаканадаўству i навiнах

English
Дадому

Эканоміка

Законы

Навіны

Пра Браму

E-mail
Оценка, 
бизнес-планирование, маркетинговые исследования, регистрация предприятий.



дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг

Belarusnews

Rating All.BY

Забаронена!

Дранiкi
Шаноўныя панове! З пэўным сумам мушу паведаміць, што "Слуцкая брама" на пэўны час кансэрвуецца з прычыны хранічнага браку часу на яе абнаўленьне. Разам з тым, я, як гаспадар сайту, не зацікаўлены ў яго канчатковым заняпадзе. У сувязі з гэтым, разгляджу прапановы аб супрацоўніцтве любога кшталту. Як і раней, са мной можна скантактавацца праз пададзены тут адрас электроннай пошты.
Эканоміка
Эканоміка ў цэлым і статыстыка Банкі і фірмы


Эканоміка ў цэлым і статыстыка

Аб малой прыватызацыі ў Гомелі' (рас.) - публікуецца David & Co., трохі статыстыкі аб прыватызацыі ў Гомелі, зьвесткі за 1997 год.

Аграпрамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Міністэрствам сельскае гаспадаркі Беларусі, падрабязны агляд сельскае гаспадаркі, харчовае прамысловасьці ды сельскагаспадарчае навукі ў Беларусі, уключае састарэлую (за 1998 год) статыстычную інфармацыю.

Агульны агляд эканомікі Рэспублікі Беларусь (анг.) - публікуецца Міністэрствам замежных спраў, вельмі кароткі і строга афіцыёзны агляд беларускае прамысловасьці і сельскае гаспадаркі, без статыстыкі.

Агульны агляд эканомікі Рэспублікі Беларусь (рас.) - расейскамоуная вэрсыя папярэдняе старонкі плюс інфармацыя аб структуры зьнешняга гандлю и гандлёвым баляньсе Беларусі, апошнія зьвесткі за красавік 2000 году.

Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі: Беларусь (анг.) - публікуецца Міждзяржаўным статыстычным камітэтам СНД, агульныя статыстычныя дадзеныя аб Беларусі з афіцыйных крыніц, апошнія дадзеныя за верасень 2000 году.

Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі: Беларусь (рас.) - расейскамоўная вэрсыя папярэдняй старонкі.

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Рэспублікі Беларусь за студзень-верасень 2001 году (анг.) - публікуецца Міністэрствам статыстыкі i аналізу, найважнейшая статыстыка беларускае эканомікі ды зьнешняга гандлю.

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Рэспублікі Беларусь за студзень-верасень 2001 году (рас.) - тое самае па-расейску.

Беларуская статыстыка (гішп.) - публікуецца Guia del Mundo (Уругвай), апошняя статыстыка за 1999 год, найбольш верагодна ўзятая з афіцыйных крыніц.

Беларуская эканоміка (фр.) - ананімная старонка, найбольш верагодна выдаецца людзямі з колаў, блізкіх да беларускіх афцыйных, трохі агульнай эканамічнай статыстыкі, апошняя інфармацыя за 2000 год.

Беларусь: Сацыяльны і эканамічны патэнцыял (рас.) - публікуецца Міністэрствам эканомікі, аналітычны даклад аб эканамічным разьвіцьці, натуральных і чалавечых рэсурсах і навуковым патэнцыяле Беларусі.

Беларусь: Эканамічны і гандлёвы агляд (анг.) - публікуецца службай БІЗНІС, вельмі дэталёвы і прафэсыйны агляд, які ўключае найважнейшую статыстыку, аналітычныя высновы і кантактную інфармацыю, напісаны ў чэрвені 1999 году.

Бюджэт на 2002 год (рас.) - публікуецца Міністэрствам фінансаў Беларусі, Закон Рэспублікі Беларусь Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2002 год.

Міністэрства эканомікі (рас.) - прагнозы разьвіцьця эканомікі Беларусі і справаздачы аб іх выкананьні, апошняе абнаўленьне за чэрвень 2002 году.

Выкананьне бюджэта: 2000-2001 год (рас.) - публікуецца Міністэрствам финансаў Беларусі, афіцыйная інфармацыя аб выкананьні бюджэта за 2000-2002 гады.

Даклад аб інвэстыцыйным клімаце ў Беларусі (анг.) - публікуецца службай БІЗНІС, падрыхтаваны Амбасадай ЗША ў Беларусі, вельмі поўны агляд беларускае эканомікі, гандлю, законаў аб падаткаабкладаньні для патэнцыйных інвэстараў, напісаны ў ліпені 1999 году, але актуальнасьці не страціў з-за таго, што фактычна нічога не зьмянілася за гэты час.

Даклад аб нацыянальным разьвіцьці за 2002 год (анг.) - публікуецца прадстаўніцтвам ААН у Беларусі, эканамічны разьдзел сканцэнтраваны на пытаньнях эканамічных рэформау і пераходу да рынкавае эканомікі.

Даклад аб эканамічнай і гандлёвай палітыцы Беларусі за 1995 год (анг.) - публікуецца Дзярждэпартамэнтам ЗША, вельмі дэталёвы и падрабязны агляд эканамічнай палітыкі Беларусі, замежнага гандлю і становішча з прыватызацыяй.

Die wirtschaftliche Lage der Republik Belarus - Weitere Restauration der Planwirtschaft (Аднаўленьне плянавае гаспадаркі ў Беларусі) (ням.) - публікуецца Deutsches Institut fuer Wirtschaftsforschung Berlin; Institut fuer Weltwirtschaft an der Universitaet Kiel; Institut fuer Wirtschaftsforschung Halle, вельмі поўнае дасьледваньне ўсіх аспэктаў эканомікі Беларусі, уключае шмат статыстычных зьвестак, узятых як з афіцыйных, так і зь незалежных крыніц, апошнія зьвесткі за 1998 год.

Камэрцыйны агляд Беларусі (анг.) - публікуецца службай БІЗНІС, вельмі поўны агляд эканамічнага разьвіцьця, падаткаў, інвэстыцыйнага клімату ды іншых аспэктаў беларускае эканомікі, заарыентаваны на амэрыканскіх бізнэсоўцаў, зацікаўленых у супрацоўніцтве зь Беларусьсю, трохі састарэлы (чэрвень 1999 году).

Міністэрства гандлю (рас.) - статыстычная і нфармацыя аб індустрыі гандлю і паслуг у Беларусі, апошнім разам абноўленая напачатку 1999 году.

Міністэрства прамысловасьці (рас.) - агульная інфармацыя і статыстыка аб прамысловай вытворчасьці ў Беларусі, апошняя інфармацыя за першую палову 2001 году.

Рэспубліка Беларусь у лічбах 1990 - 2001 (анг.) - публікуецца Міністэрствам статыстыкі і аналізу, падрабязны збор статыстычнае інфармацыі аб насельніцтве, працоўнай сіле, узроўні жыцьця і эканамічным разьвіцьцў Беларусі.

Рэспубліка Беларусь у лічбах 1990 - 2001 (рас.) - тое самае па-расейску.

Рэфармаваньне рэспубліканскае ўласнасьці (анг.) - публікуецца Міністэрствам дзяржаўнае маёмасьці Беларусі, статыстычная інфармацыя аб выніках праграм прыватызацыі у Беларусі, апошняя iнфармацыя за 2000 год.

Статыстычны даклад аб энэргетыцы краіны (анг.) - публікуецца Дэпартамэнтам энэргетыкі ЗША, статыстычны даклад аб вытворчасьці і спажываньні розных тыпаў энэргіі ў Беларусі, даволі састарэлы (1999 год).

Статыстычны профіль Беларусі (анг.) - публікуецца прадстаўніцтвам Сусьветнага банку ў Беларусі, асноўныя статыстычныя зьвесткі аб краіне ўзятыя з базы дадзеных Індыкатараў сусьветнага разьвіцьця за ліпень 2000 году.

Сусьветная кніга фактаў ЦРУ за 2001 год: Беларусь (анг.) - публікуецца Цэнтральным разьведвальным упраўленьнем ЗША, падрабязны даклад аб краіне, які ўключае і інфармацыю аб эканоміцы, аднак часам грунтуецца на сумнеўнай беларускай урадавай статыстыцы.

Эканоміка Беларусі (анг.) - публікуецца прадстаўнiцтвам Беларусi ў ААН, строга афiцыёзны і пра-прэзыдэнцкi агляд эканамiчнага разьвiцьця Беларусi.

Эканоміка Беларусі: тэндэнцыі, ацэнкі, прагнозы (рас.) - публікуецца Інстытутам прыватызацыі і мэнэджмэнту, аналітычная справаздача аб стане беларускай эканомікі за першы квартал 2002 году.

Банкі і фірмы

Банкаўская і фінансавая сыстэма Рэспублікі Беларусь (анг.) - публікуецца Belarus.Net, вельмі кароткі і поўнасьцю састарэлы (1996 год) агляд банкаўскае сыстэмы Беларусі.

Банкі і фінансы (рас.) - публікуецца спадаром Агапавым, маленечкая дырэкторыя беларускіх банкаў, якая даволi рэгулярна абнаўляецца.

Барысаў: прадпрыемствы горада (рас.) - публікуецца Maradeur, вельмі добрая рэгіянальная база дадзеных па прадпрыемствах Барысава, уключае падрабязную інфармацыю аб таварах ды паслугах, добра абноўленая.

Беларусь: Бізнэс ды эканоміка (анг.) - публікуецца Open Directory Project, дырэкторыя беларускіх бізнэсовых рэсурсаў, невялікая але добра абноўленая (17 ліпеня 2001 году).

Беларусь: Эканоміка, бізнэс і камэрцыя (анг.) - апублікавана на сайце Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, але не зьяўляецца афіцыйнай публікацыяй, найлепшы збор спасылак на разнастайныя сайты, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб эканоміцы и бізнэсе Беларусі.

Бізнэс (рас.) - публікуецца Belarusmedia.com, вялікая анатаваная дырэкторыя беларускіх фірмаў, досыць добра абноўленая.

Бізнэс (рас.) - публікуецца BelResource.com, вельмі вялікая анатаваная дырэкторыя Вэб рэсурсаў па беларускай эканоміцы, бізнэсе, фінансах и банкаўскай справе, рэгулярна абнаўляецца. (Варта згадаць, што гэты нібыта беларускі каталёг таксама рэгіструе расейскія рэсурсы. У выніку яны колькасна так забіваюць беларускія, што дабрацца да іх амаль немагчыма.)

Бізнэс (анг.) - тое самае па-ангельску.

Бізнэс (рас.) - публікуецца спадарамі Міхайлавым і Габрыльянцам, дырэкторыя бізнэсу і прадпрыемстваў у Баранавічах, апошнім разам абноўлена ў 2002 годзе.

Бізнэс (рас.) - публікуецца групай патрыётаў роднага гораду, дырэкторыя бізнэсу і прадпрыемстваў у Пухавічах з кантактнай інфармацыяй.

Бізнэс Беларусь 2001 (анг., рас.) - публікуецца "Бізнэс Беларусьсю", найбольш поўная і апэратыўная база дадзеных па беларускіх фірмах, магчымасьць пошуку паводле назвы кампаніі, регіёну ды ключавых словах.

Бізнэс і эканоміка (анг.) - публікуецца Belarus.Net, збор спасылак на Вэб старонкі некаторых буйнейшых, пераважна дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, апошнім разам абнаўляўся ў 1999 годзе.

Бізнэс і фінансы (бел.) - публікуецца Акавітай, рэйтынг Вэб старонак беларускіх фірмаў ды банкаў, зарэгістраваных на Акавіце, добра абноўлены.

Бізнэс каталёг (рас.) - публікуецца адміністрацыяй Маладзечна, дырэкторыя мясцовых прадпрыемстваў і бізнэсу, добра абноўленая.

Бізнэс-Магілёў (рас.) - публікуецца камандай "Бізнэс-Магілёў", вельмі прафэсыйная, аб'ёмная і добра абноўленая дырэкторыя магілёўскіх суб'ектаў гаспадараньня.

Інфармацыйныя даведнікі: Бізнэс ды эканоміка (анг.) - публікуецца Average Citizen Initiative, дырэкторыя беларускіх рэсурсаў па бізнэсе ды эканоміцы, нішто сабе, але даволі суб'ектыўная, апошнім разам абноўленая 17 сакавіка 2001 году.

Кампаніі (рас.) - публікуецца AdmiNet, збор спасылак на Вэбсайты беларускіх кампаній, на гэтай самай старонцы можна знайсьці спасылкі па іншай тэматыцы, нерэгулярна абнаўляецца.

Кампаніі (рас.) - публікуецца спадаром Агапавым, маленькая дырэкторыя беларускіх фірмаў, досыць рэгулярна абноўленая.

Камэрцыя i эканомiка (бел.) - публiкуецца "Дзедам Талашом", вельмi поўная i добра абноўленая дырэкторыя беларускiх кампанiй.

Компас (анг.) - найбольш поўная і рэгулярна абноўленая база дадзеных па сусьветных, у тым ліку беларускіх, фірмах.

Прадпрыемствы (рас.) - публікуецца Гомельскім аблвыканкамам, дырэкторыя рэгіянальных (у асноўным дзяржаўных) прамысловых прадпрыемстваў з кантактнай інфармацыяй, апошнім разам абнаўлялася ў 2002 годзе.

Прадпрыемствы (рас.) - публікуецца Цэнтрам электронных тэхналёгій, дырэкторыя баранавіцкага бізнэсу, досыць вялікая, апошнім разам абнаўлялася ў 2001 годзе.

Прамысловасьць (рас.) - публікуецца адміністрацыяй Бабруйска, дырэкторыя мясцовых прамысловых прадпрыемстваў, добра абноўленая.

Пералік прадпрыемстваў (рас.) - публікуецца адміністрацыяй Віцебскае вобласьці, сьпіс прадпрыемстваў вобласьці з кантактнай інфармацыяй, апошнім разам абноўлены ў 1999 годзе.

Пералік прадпрыемстваў (анг.) - англамоўная вэрсыя папярэдняе старонкі.

Прадпрыемствы (рас.) - публікуецца камандай Магілёўскага Вэб партала, дырэкторыя Вэбсайтаў магілёўскіх прадпрыемстваў, абнаўляецца рэгулярна.

Прадпрыемствы Віцебску (рас.) - публікуецца БелСофт, рэгіянальная база дадзеных па віцебскіх прадпрыемствах, уключае кароткую кантактную інфармацыю, рэгулярна абнаўляецца.

Прадпрыемствы горада Менска (рас.) - публікуецца Gandliar.com, некалькі менскіх фірмаў з кантактнай інфармацыяй, ніколі не абнаўляецца.

Poisk.com (рас.) - пошукавік, уключае ў тым ліку і інфармацыю аб эканоміцы і бізнэсе, поле дзеяньня значна абмежаванае з тэхнічных прычын.

Рынак аўтамабільнае прадукцыі ў Беларусі (анг.) - публікуецца службай БІЗНІС, вельмі поўны агляд аўтамабільнага рынку Беларусі, уключае вялізную дырэкторыю аўтамабільных кампаній, напісаны у траўні 1998 году.

Уся Беларусь як на далоні (анг.) - публікуецца David & Co., кароткі каталёг беларускіх Вэб-рэсрсаў, які ўключае і інфармацыю аб беларускіх кампаніях, апошнім разам абноўлены ў 1998 годзе.

Уся Беларусь як на далоні (рас.) - расейскамоўная вэрсыя папярэдняе старонкі.

Фармацэўтычны рынак у Беларусі (анг.) - публікуецца службай БІЗНІС, вельмі поўны агляд фармацэўтычнага рынку ў Беларусі, які ўключае вялікую дырэкторыю фармацэўтычных кампаній, напісаны ў сакавіку 1997 году.

Эканоміка і бізнэс (рас.) - публікуецца Zubr.com, вялікая дырэкторыя Вэб рэсурсаў па беларускіх фірмах, прадпрыемствах ды эканамічных асацыяцыях, добра абноўленая.

Эканоміка і бізнэс (анг.) - тое самае па-ангельску.

Эканоміка і бізнэс (ням.) - тое самае па-нямецку.

Эканоміка і бізнэс (гішп.) - тое самае па-гішпанску.

WWW сэрвэры прадпрыемстваў Віцебску (рас.) - публікуецца БелСофт, сьпіс спасылак на Вэбсайты віцебскіх прадпрыемстваў, рэгулярна абнаўляецца.