СЛУЦКАЯ БРАМА

Па-беларуску
Брама ў беларускi Iнтэрнэт: Найлепшая метадырэкторыя
па эканомiцы, закаканадаўству i навiнах

English
Дадому

Эканоміка

Законы

Навіны

Пра Браму

E-mail
Оценка, 
бизнес-планирование, маркетинговые исследования, регистрация предприятий.



дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг

Belarusnews

Rating All.BY

Забаронена!

Дранiкi
Шаноўныя панове! З пэўным сумам мушу паведаміць, што "Слуцкая брама" на пэўны час кансэрвуецца з прычыны хранічнага браку часу на яе абнаўленьне. Разам з тым, я, як гаспадар сайту, не зацікаўлены ў яго канчатковым заняпадзе. У сувязі з гэтым, разгляджу прапановы аб супрацоўніцтве любога кшталту. Як і раней, са мной можна скантактавацца праз пададзены тут адрас электроннай пошты.
Сардэчна запрашаю!

"Слуцкая брама" створана Ягорам Новiкавым, незалежным iнфармацыйным спэцыялiстым. Адкрытая 18 лістапада 2000 году, гэтая старонка заарыентаваная на дасьледчыкаў, журналiстаў, палiтыкаў, эканамiстаў i ўсiх, хто хацеў бы знайсьцi дэталёвую iнфармацыю аб Беларусi на Iнтэрнэце.

Iдэя гэтай дырэкторыi ўзьнiкла пад уплывам Лексiс - Нэксiс, ПроКвэст, Даў Джонс i iншых онлайнавых базаў дадзеных, якiя забясьпечваюць квалiфiкаваных спажыўцоў вялiкiмi аб'ёмамi iнфармацыi, якiя ўключаюць навiны, заканадаўства i зьвесткi аб эканомiцы.

Аднак стварэньне базы дадзеных такога кшталту ў Беларусi падаецца немагчымым зь некаторых прычын. Па-першае, гэта лiцэнзаваньне ды iншыя абмежаваньнi, накладзеныя ўрадам на некаторыя вiды iнфармацыi. Па-другое, такi праэкт ня быў бы ня тое што прыбытковым, але нават проста не акупаў бы сябе з-за таго, што беларускiя спажыўцы ня здолелi бы дазволiць сабе падпiску.

Але калi зараз i немагчыма сабраць усю патрэбную iнфармацыю ў адной базе дадзеных, можна, прынамсi, палегчыць пошук. Таму галоўнай задачай гэтай дырэкторыi - забесьпячэньне спажыўцоў даступным стартавым пунктам пошуку крынiц сур'ёзнай iнфармацыi аб Беларусi на Iнтэрнэце.

Аднак гэтая старонка розьнiцца ад iншых беларуских Iнтэрэнэт-каталёгаў ды парталаў. Па-першае, яна ўключае спасылкi не на ўсе адпаведныя старонкi, але толькi на тыя, якiя адкрываюць доступ да вялiкiх аб'ёмаў адпаведнай iнфармацыi, альбо да ўнiкальнай iнфармацыi, якую немагчыма знайсьцi дзесьцi яшчэ. Па-другое, тут згадваюцца толькi тыя старонкi, якiя ўтрымлiваюць першапачатковую факталягiчную и даведкавую iнфармацыю, а не тлумачэньні i iнтэрпрэтацыю. Нарэшце, я стараюся не даваць спасылкі на кепска абноўленыя і падтрыманыя Вэбстаронкі.

Мне б хацелася, таксама, зьвярнуць вашую ўвагу на той факт, што Слуцкая брама зьўляецца поўнасьцю вольнай і незалежнай. Яна нікім не фундуецца. Усе камэнтары і анатацыі адлюстроўваюць толькі погляды ўладальніка. Зьмест Слуцкай Брамы НЕ заняволены аўтарскім правам і можа выкарыстоўвацца, рэпрадукавацца, цытавацца і множыцца без жадных фармальных абмежаваньняў. Я цьвёрда прытрымліваюся погляду, што грамадзкая інфармацыя (у адрозьненьне ад прыватнай) імкнецца быць вольнай.

Я спадзяюся, што гэтая дырэкторыя дапаможа карыстальнiкам Iнтэрнэту заарыентавацца ў хаатычнай масе iнфармацыi аб Беларусi. Калі вы маеце нейкія цяжкасьці ў знаходжаньні патрэбгай вам інфармацыі пра Беларусь, калі ласка, зьвяртайцеся да мяне. Я з радасьцю пастараюся дапамагчы вам і адказаць на вашыя пытаньні.

Ягор Новiкаў