СЛУЦКАЯ БРАМА

Па-беларуску
Брама ў беларускi Iнтэрнэт: Найлепшая метадырэкторыя
па эканомiцы, закаканадаўству i навiнах

English
Дадому

Эканоміка

Законы

Навіны

Пра Браму

E-mail
Оценка, 
бизнес-планирование, маркетинговые исследования, регистрация предприятий.



дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг

Belarusnews

Rating All.BY

Забаронена!

Дранiкi
Законы
Шаноўныя панове! З пэўным сумам мушу паведаміць, што "Слуцкая брама" на пэўны час кансэрвуецца з прычыны хранічнага браку часу на яе абнаўленьне. Разам з тым, я, як гаспадар сайту, не зацікаўлены ў яго канчатковым заняпадзе. У сувязі з гэтым, разгляджу прапановы аб супрацоўніцтве любога кшталту. Як і раней, са мной можна скантактавацца праз пададзены тут адрас электроннай пошты.
Поўныя тэксты законаў Веб дырэкторыі ды пошукавікі

Поўныя тэксты законаў

Агенцтва праўнай інфармацыі “Рэгістр” (рас.) – публікуецца аднайменным агенцтвам, тэксты апошніх беларускіх законаў да падзаконных актаў, архіў, платная база дадзеных, вельмі добра абноўленая.

Адміністрацыя "Прэзыдэнта" Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, поўны тэкст Палажэньня аб Адміністрацыі.

Адміністрацыя "Прэзыдэнта" Рэспублікі Беларусь (анг.) - ангельскі адпаведнік папярэдняе старонкі.

Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі: афіцыйныя дакумэнты: дамовы (анг.) – публікуецца Аддзелам інфармацыі, адукацыі ды культуры Амбасады, некалькі міжнародных дамоў паміж Беларусьсю ды ЗША, добра абноўленая.

Артыкул 19: заканадаўства (рас.) – публікуецца Артыкулам 19, міжнароднай няўрадавай арганізацыяй, якая адстойвае свабоду слова, поўныя тэксты беларускіх законаў, законапраэкты ды “прэзыдэнцкія” дэкрэты аб аб сродках масавае інфармацыі ды свабодзе слова, некаторыя зь іх можна знайсьці толькі тут, патрэбная і добра абноўленая інфрамацыя.

Артыкул 19: заканадаўства (анг.) – англамоўная вэрсыя папярэдняе старонкі.

Архівы Беларусі: Нарматыўныя акты аб архіўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь (рас.) - афіцыйныя анлайнавыя публікацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальным архіўным фоньдзе ды архівах у Рэспубліцы Беларусь" ды "Палажэнья Аб Нацыянальным архіўным фоньдзе Рэспублікі Беларусь".

Афіцыйныя дакумэнты (рас.) - публікуецца БелСофт, падборка найважнейшых беларускіх ды расейскіх законаў ды "прэзыдэнцкіх" указаў па эканамічных пытаньнях, а таксама Грамадзянскі Кодэкс, апошнія дакумэнты за чэрвень 2000 году.

Беларускае заканадаўства (анг.) - публікуецца Belarus.Net, сэрвэрам "для бізнэсоўцаў па ўсім сьвеце", вельмі вялікі збор поўных тэкстаў беларускіх кодэксаў ды законаў па эканоміцы, банках, крымінальным ды грамадзянскім праве ды іншым, абнаўленьні пасьля 1997 годы ня ўключаныя.

Беларускі індэкс (анг.) - публікуецца Баварскім Унівэрсытэтам Юліюша-Максыміліяна ў Вюрцбургу, невялічкі збор поўных тэкстаў беларускіх канстытуцыйных законаў, зьмяненьні ды дадаткі пасьля 1994 году ня ўключаныя.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, поўныя тэксты Законаў аб Судаўладкаваньні ды Статусе Судзьдзяў у Рэспубліцы Беларусь, іншае судовае заканадаўства, добра абноўленая.

Дзяржаўны камітэт па друку: Закон аб Друку ў Рэспубліцы Беларусь (рас.) - афіцыйная анлайнавая публікацыя вышэйпамянёнага закону.

Дзяржаўны мытны камітэт (рас.) - публікуецца самім Камітэтам, вытрымкі з найважнейшых мытных правілаў Беларусі.

Дэкрэты ды ўказы "Прэзыдэнта" Рэспублікі Беларусь (бел., рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, афіцыйны збор апошніх дэкрэтаў і ўказаў беларускага "Прэзыдэнта", якія маюць перавагу над іншымі беларускімі законамі.

Дэкрэты ды ўказы "Прэзыдэнта" Рэспублікі Беларусь (анг.) - ангельскі адпаведнік папярэдняе старонкі.

Дэманстрацыя: Буклет (рас.) - публікуецца Draniki.com, беларускае заканадаўства аб масавых дэманстрацыях ды мерапрыемствах, рэкамэндацыі юрыстых паспалітым грамадзянам.

Журналістыка ды права (рас.) – публікуецца Belarus.Net поўныя тэксты законаў ды падзаконных актаў аб сродках масавае інфармацыі ды свабодзе слова ў Беларусі, апошнім разам абнаўлялася ў чэрвені 1996 году.

Заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь (анг.) - публікуецца Нацыянальным Цэнтрам Заканадаўчае Інфармацыі Рэспублікі Беларусь, найлепшы ды найбольш ёмісты афіцыйны збор поўных тэкстаў беларускіх законаў у ангельскай мове, абнаўляецца рэгулярна.

Заканадаўства (рас. ) - публікуецца спадаром Сяргеем Лосевым, поўны тэкст беларускага Закону аб аўтарскіх правах, апошнім разам абноўлены ў 2000 годзе.

Заканадаўства аб рэкляме і сродках масавай інфармацыі (рас.) - публікуецца IREX ProMedia, збро беларускіх законаў і падзаконных актаў па дадзенай тэматыцы да 1999 году.

Заканадаўства і стандарты (рас.) - публікуецца "Цукрам Украіны", парталам украінскай цукровай прамысловасьці, некалькі беларускіх заканадаўчых актаў 2000 году наконт цукровай прамысловасьці і гандлю цукрам.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавае інфармацыі (рас. ) - публікуецца ІРЕХ ProMedia, вельмі поўны збор канстытуцыйных актаў, законаў ды адміністратыўных актаў Рэспублікі Беларусь наконт свабоды слова ды сродкаў масавае інфармацыі да сакавіка 1998 году.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб каштоўных паперах (рас.) - публікуецца Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах, пералік законаў і падзаконных актаў па дадзеным пытанні, без поўных тэкстаў, апошнія дакумэнты за пачатак 2001 году.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне эканомікі (анг.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, строга афіцыйны агляд беларускага заканадаўства па эканоміцы, інвэстыцыях і зьнешнім гандлі.

Заканадаўчая база (рас. ) - публікуецца Міністэрствам абароны, поўныя тэксты амаль усіх законаў і падзаконных актаў у сфэры абароны Рэспублікі Беларусь, апошнія абнаўленьні за сьнежань 2001 году (заўвага - моцна аптымізавана пад MS Internet Explorer).

Заканадаўчая база (рас. ) - публікуецца фірмай патэнтных павераных спсп. Сьвідэрскага і Наганава, збор законаў і падзаконных актаў аб патэнтах у Беларусі, абнаўляецца вельмі апэратыўна.

Заканадаўчыя асновы выдавецкай і паліграфічнай дзейнасьці (рас. ) - публікуецца ІРЕХ ProMedia, збор беларускіх законаў і падзаконных актаў па дадзеным пытаньні да 1999 году.

Заканадаўчыя і распарадчыя дакумэнты (рас. ) - публікуецца Міністэрствам сувязі і камунікацый, поўны тэкст Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сувязі" і Палажэньня аб Міністэрстве Сувязі.

Закон аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, афіцыйная анлайнавая публікацыя вышэйпамянёнага закону.

Закон аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь (анг.) - ангельскі адпаведнік папярэдняе старонкі.

Закон Рэспублiкi Беларусь аб Ахове Правоў Спажыўца (рас.) - публiкуецца Genich, вытрымкi з расейскага тэксту дадзенага закону.

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Вэтэрынарыі" (анг.) - публікуецца спадаром Хорсам, каневодам з Італіі, поўная англамоўная вэрсыя вышэйзгаданага закону.

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Стандартызацыі" (рас.) - публікуецца Дзяржаўным камітэтам стандартызацыі, мэтралёгіі ды сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь, афіцыйная анлайнавая публікацыя вышэйпамянёнага закону.

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Сэртыфікацыі прадукцыі, працы ды паслуг" (рас.) - публікуецца Дзяржаўным камітэтам стандартызацыі, мэтралёгіі ды сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь, афіцыйная анлайнавая публікацыя вышэйпамянёнага закону.

Зборнікі нарматыўных дакумэнтаў (бел., рас.) - публікуецца Міністэрствам адукацыі Беларусі, архівы афіцыйных нарматыўных дакумэнтаў аб адукацыі са студзеня 1998 году.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, поўны тэкст Выракаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь з 1996 году.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь (анг.) - ангельскі адпаведнік папярэдняе старонкі.

Кодэксы Рэспублікі Беларусь (рас., анг.) – публікуецца Дзянісам Вячэрскім, аматарскі неафіцыйны сайт юрфака Белдзяржунівэрсытэта, некалькі новых ды старых беларускіх кодэксаў, некаторыя зь іх яшчэ з БССРаўскіх часоў.

Кодэксы Рэспублікі Беларусь (рас.) – публікуецца вядомым палітыкам ды грамадзкім дзеячом Валерыям Леванеўскім, Банкаўскі кодэкс, Водны кодэкс ды ўсе іншыя значныя беларускія кодэксы, поўная і добра абноўленая інфармацыя, нягледзячы на тое, як вы ставіцеся да самога Леванеўскага.

"Канстытуцыя" Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, афіцыйная анлайнавая публікацыя беларускае "Канстытуцыі" 1996 году, уведзенай у дзеяньне нелегітымным рэфэрэндумам.

"Канстытуцыя" Рэспублікі Беларусь (анг.) - ангельскі адпаведнік папярэдняе старонкі.

Кантроль над экспартам: Беларусь (анг.) - публікуецца Стакгольмскім Міжнародным інстытутам мірных досьледаў, поўны сьпіс законаў ды падзаконных актаў Рэспублікі Беларусь наконт кантролю над экспартам, некаторыя зь іх маюць поўны тэкст, сам сьпіс трохі састарэлы.

Міждзяржаўная рада па стандартызацыі, мэтралёгіі ды сэртыфікацыі: прававая база (рас.) – публікуецца згаданай Радай, якая каардынуе дзейнасьць адпаведных агенцтваў краін СНД, поўныя тэксты міжнародных дамоў і пагадненьняў па стандатртызацыі, добра абноўленая.

Міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (рас.) – публікуецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, Рэглямэнт суда.

Міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Міністэрствам замежных справаў Беларусі, афіцыйны сьпіс дамоваў, бяз поўных тэкстаў, добра абноўлены.

Міністэрства статыстыкі Рэспублікі Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай статыстыцы (рас.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, афіцыйная анлайнавая расейскамоўная публікацыя вышэпамянёнага закону.

Міністэрства статыстыкі Рэспублікі Беларусь: Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай статыстыцы (анг.) - публікуецца Адміністрацыяй "Прэзыдэнта" Беларусі, афіцыйная анлайнавая ангельскамоўная публікацыя вышэйпамянёнага закону.

Міністэрства транспарту ды камунікацый: нарматыўна-прававая база (рас.) - кароткі збор прававых актаў аб транспартнай дзейнасьці ў Беларусі, апошім разам абноўлены ў лістападзе 1999 году.

Мінскі гаспадарчы суд (рас.) – публікуецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўчае інфармацыі, Закон Рэспублікі Беларусь аб гаспадарчых судох, “прэзыдэнцкі дэкрэт”, інфармацыя аб судзе, добра абноўленая.

Нарматыўная і заканадаўчая база (рас.) – публікуецца Міністэрствам эканомікі, храналягічны збор нарматыўных дакумэнтаў аб Міністэрстве эканомікі і эканамічных пытаньнях у цэлым, рэгулярна абнаўляецца.

Нарматыўная інфармацыя (рас.) – публікуецца Вышэйшым гаспадарчым судом Рэспублікі Беларусь, найвялікшы і найлепшы збор заканадаўства і падзаконных актаў Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаньнях, а гэтаксама судовых пастаноў, абнаўляецца рэгулярна.

Нацыянальны цэнтар законапраэктнай дзейнасьць пры “прэзыдэньце” Рэспублікі Беларусь: заканадаўчая база (рас.) – публікуецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўчае інфармацыі, дэкрэт “прэзыдэнта” аб стварэньні Нацыянальнага цэнтра законапраэктнай дзейнасьці , іншыя законы ды падзаконыя акты аб законатворчай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь, добра абноўленая.

Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (рас.) - найлепшая і найбольш поўная база дадзеных па беларускім заканадаўстве ў Інтэрнэце, утрымлівае тэксты апошніх беларускіх законаў ды падзаконных актаў, а таксама Эталённы банк дадзеных прававое інфармацыі - поўнатэкставую пошукавую сыстэму, якая утрымлівае больш за 25000 заканадаўчых дакумэнтаў ды міжнародных дамоваў Беларусі, абнаўляецца рэгулярна.

Палажэньне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Мінскім гарадзкім упраўленьнем унутраных спраў, афіцыйная анлайнавая поўнатэкставая вэрсыя Палажэньня.

Палажэньне аб Міністэрстве фінансаў (рас.) - публікуецца самім Міністэрствам, поўны тэкст дадзенага дакумэнту ад кастрычніка 2001 году, якім рэгулюецца праца Міністэрства.

Права 2000 (рас.) - публікуецца вядомым палітыкам і грамадзкім дзеячом Валерыем Леванеўскім, вялікая неафіцыйная база дадзеных па беларускім заканадаўстве многія законы толькі пералічаныя і ня маюць поўнатэкставых вэрсый, апонія абнаўленьні за канец 2001 году.

Правілы дарожнага руху (рас.) - публікуецца Аршанскім гарадзкім адзьдзелам унутраных спраў, поўнатэкставая вэрсыя цяперашніх Правілаў дарожнага руху Беларусі.

Прафсаюзны рух Беларусі (бел., рас., анг.) – публікуецца прафсаюзнымі актывістамі і незалежнымі прафсаюзнымі журналістымі, поўныя тэксты беларускіх законаў аб працы ды прафсаюзах, іншыя падзаконныя акты, добра абноўленая.

Уставы (рас.) – публікуецца спадаром Іванам Масьлюковічам, поўны неафіцыйны тэкст Уставаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, апошнім разам абноўлены ў 2001 годзе.

Устаўныя дакумэнты “Саюзнай дзяржавы” (рас.) – публікуецца Пастаянным камітэтам “Саюзнай дзяржавы”, поўны тэкст устаўных дакумэнтаў “Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі”.

Цэнтральная выбарчая камісыя Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца самой Камісыяй, поўны тэкст выбарчага заканадаўства Беларусі.

Экалягічнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца "Экалайн", вытрымкі з Канстытуцыі Беларусі, законы аб абароне навакольнага асяродзьдзя, апошнія абнаўленьні за 1996 год.

Вэб дырэкторыі ды пошукавікі

Беларускае заканадаўства (анг.) - публікуецца Аўстралазыйскім інстытутам заканадаўчае інфармацыі, збор спасылак на афіцыйныя анлайнавыя публікацыі беларускага заканадаўства ды іншыя беларускія ды замежныя Вэб дырэкторыі, добра абноўленая.

Беларускае заканадаўства (анг.) - публікуецца Zubr.com, кароткі збор спасылак на поўнатэкставыя англамоўныя публікацыі асноўных беларускіх законаў, у асноўным з афіцыйных рэсурсаў.

Беларусь (анг.) - публікуецца Mishpat.net, колькі спасылак на беларускія ўрадавыя ды незалежныя Вэбстаронкі, Індэкс Баварскага Унівэрсытэта Юліюша-Максыміліяна ў Вюрцбургу ды іншыя Вэб рэсурсы, даволі добра абноўленая.

Беларусь: Канстытуцыі, статуты ды кодэксы (анг., ням.) - публікуецца студэнтамі Унівэрсытэта Байройт, некалькі спасылак да поўнатэкставых публікацый ды дырэкторый беларускага заканадаўства ў Сеціве.

Беларусь: Людзі, грамадзтва ды заканадаўства (анг.) - зьмешчаная на Вэбсайце Нацыянальнае Акадэміі Навук Беларусі але неафіцыйная старонка, найлепшы збор спасылак на беларускія рэсурсы па заканадаўству ў сетцы, абнаўляецца час ад часу.

Беларусь: Права ды заканадаўства (анг.) - публікуецца Каламбійскім Унівэрсытэтам, некалькі спасылак (у тым ліку мёртвых) да Вэб дырэкторый ды беларускіх урадавых Вэбстаронак.

Дакумэнты (рас.) - публікуецца Беларускім Вэбам ад А да Я, спасылкі да поўнатэкставых публікацый беларускае "канстытуцыі" на беларускай, расейскай ды ангельскай мовах.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь (рас.) - публікуецца Zubr.com, кароткі збор спасылак на поўнатэкставыя расейскамоўныя анлайнавыя публікацыі асноўных беларускіх законау, у большасьці з афіцыйных крыніц.

Заканадаўства і палітыка ў Беларусі: Заканадаўства (анг.) - публікуецца сябрынай беларускіх навукоўцаў, якія працуюць у замежжы, досыць вялікая колькасьць спасылак на поўнатэкставыя рэсурсы па беларускім заканадаўстве ў Сеціве, апошнія абнаўленьні ня ўключаныя.

Знайдзі закон: Міжнародныя рэсурсы: Краіны: Беларусь (анг.) - публікуецца ФайндЛо, некалькі найбольш агульных спасылак на беларускае заканадаўства ў Сеціве, даволі добра абноўленая.

Іншаземнае ды міжнароднае права: Беларусь (анг.) - публікуецца юрыдычным факультэтам Уошбэрнскага Унівэрсытэту, некалькі спасылак да рэсурсаў па беларускім канстытуцыйным заканадаўстве.

Натлекс: База дадзеных па нацыянальным працоўным заканадаўстве (анг.) - публікуецца Міжнароднай Арганізацыяй Працы, паказчык друкаваных матэрыялаў у бібліятэцы МАП, уключае працоўнае заканадаўства Беларусі, добра абноўленая.

Паказальнік сусьветнага заканадаўства: Заканадаўства Беларусі (анг.) - публікуецца Лексадын, "збор" спасылак на беларускае заканадаўства ў Сеціве, усе спасылкі насамрэч на Беларус.Нет

Сецявая юрыдычная бібліятэка: Беларусь (анг.) - публікуецца Прычард Ло Вэбс, зусім невялікі збор спасылак на сецявыя рэсурсы па беларускім заканадаўстве, састарэлая.

Спасылкі: Беларусь (анг.) - публікуецца Сэпала і Кампанія, фінскай юрыдычнай фірмай, збор спасылак на лепшыя поунатэкставыя рэсурсы ды Вэбдырэкторыі беларускага заканадауства, добра абноўленая.

Сусьветныя заканадаўчыя матэрыялы з Эўропы: Беларусь (анг.) - публікуецца юрыдычным факультэтам Карнэлскага Унівэрсытэта, спасылкі на беларускія ўрадавыя Вэбстаронкі і Індэкс Баварскага Унівэрсытэта Юліюша-Максыміліяна ў Вюрцбургу.

Юрыдычная бібліятэка Кангрэса ЗША (анг.) - публікуецца Бібліятэкай Кангрэса ЗША, вельмі грунтоўны збор спасылак на поўныя тэксты асноўных канстытуцыйных актаў Беларусі, урадавыя Вэбстаронкі і іншыя Вэбдырэкторыі, добра абноўленая.