Францішак Скарына – найвыбітнейшы культурніцкі дзеяч Літвы за часоў асьветніцтва. Менавіта ён выдаў у чэшкім месце Прага першую друкаваную кнігу на ліцьвінскае мове. Ёю стала Біблія, пераклад якой зьдзейсьніў сам першадрукар. Скарына быў чалавек сапраўднае вялікае эўрапэйскае адукацыі, чые веды сягалі глыбіняў мэдэцыны, батанікі, філязофіі й лінгвістыкі. У Празе Скарына выдае 23 кнігі Бібліі на ліцьвікае мове. Непасрэдна ў Вялікім Княстве Скарына тэж займаў ся шырокаю выдавецкаю дзейнасьцю: у 1522 і 1525 роках у Вільні выходзяць шчэ дзьве кнігі. Францішак Скарына дапамог Вялікалітоўскае культуры падняць свой прэстыж у вачох эўрапэйскае културніцкае эліты. |