1564 26 студзеня: Бітва ля ракі Вула
- Вялікі гэтман і канцлер ВКЛ, Віленскі ваявода князь Мікалай Радзівіл Руды. Гравюра XVII ст.
У 1558 року распачала ся Лівонская вайна: расейскі цар Іван ІV Жахлівы імкунуў ся з дапамогаю зброі здабыць Масковіі выйсьце да Балтыцкага мора. Але, пасьля таго, як лівонцы, панешшы шэраг стратаў, зьвярнулі ся за дапамогаю да Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта ІІІ Аўгуста, а пасьля й перайшлі пад пратэктар Вялікалітоўскага гаспадарства, вайна перакінула ся на землі Літвы - Полаччыну й Варшаншчыну. 15 лютага 1563 року войскам Івана IV удало ся штурмам авалодаць Полацакам. А ў студзені 1564 року цар загадаў князю Шуйскаму на чале 25-тысячнае раці выступіць у паход у глыб Вялікага Княства Літоўскага. Праз пэўны час маскавіты былі на Чашніцкіх палях. Даведаўшы ся пра набліжэньня ворагу, Вялікі гэтман Мікалай Радзівіл, чыё войска стаяла ў мястэчцы Лукомль, узяўшы з сабою найлепшыя конныя харугвы, паімчаў на ворага. Бітва адбыла ся на рацэ Вуле: Радзівіл нечаканым ударам застаў ворага не падрыхтаваным, што й прадвызначыла зыход бітвы.
Праз колькі гадзінаў маскавіты былі разьбітыя. А іхны водца князь Шуйскі быў забіты простым ліцьвінскім селянінам.