1579: Заснаваньне Віленскага ўнівэрсытэту – першага ва Ўсходняе Эўропе
- Прывілей Стэфана Баторага на заснаваньне Акадэміі. 1579
- Дворык Віленскае акадэміі. Малюнак П. Смуглевіча. 1786
-
Стэфан Баторы. Гравюра XVI ст.
За часам панаваньня Стэфана Баторага, у 1579 року, па Вялікакняскім прывілею была адчынена Віленская акадэмія, пераўтвораная зь езуіцкага калегіюму. Першапачаткова акадэміяй апекавалі, зразумела, віленскія езуіты, а першым яе рэктарам стаў вядомы рэлігійны дзеяч, прамоўца й палеміст, гарачы прыхільнік царкоўнае уніі Пётра Скарга. Акадэмія стала цэнтрам навуковае дзейнасьці Вялікага Княства Літоўскага й Усходняе Эўропы. Са сьценаў Віленскага ўнівэрсытэту выйшла вялікая колькасьць слынных дзеячоў палітыкі, навукі й культуры Літвы.