![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1569 1 ліпеня: Падпісаньне Люблінскае Уніі |
-Люблінская Унія. Карціна Я. Матэйкі. ХІХ ст. - Жыгімонт Аўгуст. Партрэт XVI ст. - Гэрб Рэчыпаспалітае. XVIІІ ст. |
Адылі палякі, “абапіраючы ся” на падроблены тэкст Крэўскае уніі, запатрабавалі поўнага скасаваньня сувэрэнітэту Вялікалітоўскага гаспадарства, што вызвала слушны пратэст ліцьвінскае дэлегацыі, якая пакінула Люблін. Тады палякі дамаглі ся ад гаспадара Жыгімонта ІІІ Аўгуста 5 сакавіка 1569 года абвясьціць аб далучэньні да Польшчы Падляшша, а 15 траўня – Валыні, пасьля – Падольля й Кіеўшчыны. Страта гэтых велізарных тэрыторыяў змусіла вярнуці ся ліцьвіноў у Люблін і працягнуць перамовы. Ліцьвіны мусілі даказваць няпраўнасьць анэксыі часткі ВКЛ, потым – прыкладаць намаганьні да захаваньня самастойнасьці свае дзяржавы. А 27 чэрвеня 1569 года ліцьвіны згадзіліся па шэрагу пунктаў уніі. 28 чэрвеня Акт Уніі быў складзены. У гэты ж дзень дэлегаты засьведчылі, што Вялікае Княства Літоўскае захавае свае прывілеі й Статуты. 1 ліпеня 1569 года Акт Люблінскае Уніі пабачыў сьвет. У гэты ж дзень адбыла ся ўрачыстая прысяга ліцьвінскае й польскае шляхты на вернасьць Уніі, дзяржаве й каралю. |
![]() |
![]() |
![]() |
Лівонская вайна працягвала ся. Доўгія ваенныя дзеяньні зьнясілілі нутраны патэнцыял й скарбніцу Вялікага Княства Літоўскага. Было відавочна, што Вялікалітве патрэбны моцны хаўрус дзеля таго, каб супроцьстаяць агрэсыі Масковіі. Найбольш прыдатнаю краінаю для такога зьвязу ліцьвіны бачылі ў свае суседцы – Польшчы. Альяс палякі, зважаючы на зручны момант, адмовілі ся даць вайсковае дапамогі Літве бяз падпісаньня дамовы аб стварэньня шчыльнага зьвязу абодвух гаспадарстваў. Ліцьвіны былі вымушаныя распачаць шчэ ў 1563 року (Варшаўскі сойм) перамовы аб гаспадарскае уніі. Перамовы неўзабаве працягнулі ся на Вальных соймах Вялікага Княства Літоўскага ў Бельску (1564 рок), Парочаве, Берасьці (1566), а таксама на палявым сойме ў Лебедзеве. У 1569 року прадстаўнікі Кароны й Вялікага Княства сабралі ся ў Любліне дзеля таго каб дамовіцца аб пэўным выглядзе уніі. |
Паводле Акта агульнага гаспадара палякі й ліцьвіны выбіралі супольна, але ў Польшчы. Новы ўладца каранаваўся ў Кракаве (пазьней – у Варшаве), аднак, гаспадар пасьля абраньня абвяшчаў ся Каралём Польскім, Вялікім Князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім і Лівонскім. У фэдэратыўным гаспадарстве ўсталёўваўся агульны Сэнат і Сойм. Аніякіх дамоваў асобна Літва й Польшча зацьверджваць не маглі, а толькі разам. Уводзіла ся адна грашовая сыстэма, ад мыта вызваляла ся шляхта. Кожнае гаспадарства захоўвала сваю сыстэму кіраваньня й службовых пасадаў, уласнае войска й пячатку. Люблінская Унія стала ся вынікам аб’яднаньня Польшчы зь Літвою ў фэдэратыўную дзяржаву – Рэчпаспалітую Абодвух Народаў, хаця гэта адбыло ся пад відавочным націскам з боку Польшчы ў неаспрыяльны для Вялікалітвы момант… |