1579 жнівень: Вызваленьне Полацаку
- Стэфан Баторы. Партрэт XVI ст.
-
Мэдаль у гонар вызваленьня Полацаку й Лівоніі.
Майстра П. Плятыні. 1582
Лівонская вайна працягвала ся. Па сьмерці Жыгімонта ІІІ Аўгуста – апошняга прадстаўніка манаршага дому Ягелёнаў-Гэдымінавічаў-Рагвалодавічаў – кароткі час (1573-1574 рокі) уладарыў француз Гэнрык Валюа, але пасьля таго як ён зьбег на радзіму, уладаром Вялікага Княства ствановіцца трансыльванскі ваявода Стэфан Баторы. Ён дае ганаровае абяцаньне на чале сабранае ім арміі вызваліць усе Вялікалітоўскія месты, а таксама Лівонію. Зьдзяйсьняць свае пляны гаспадар пачаў у чэрвені 1579 року з вызваленьня шэрагу цьвержаў на шляху да Полацаку, які ўжэ 16 рокаў знаходзіў ся пад уладаю маскавітаў. Падступіўшы да места Баторы вырашыў заняці ся яго грунтоўнаю аблогаю. Аблога места зацягнула ся: дрэнная надвор’е й ападкі спрыялі маскавітам. Але аднойчы аднаму з ваяроў удало ся падпаліць кутнюю вежу Верхняга замку, пасьля чаго полымя распаўсюдзіла ся й на астатнія сьцены. Пасьля гэтага падпалілі шчэ адну вежу… Неўзабаве зьнясіленыя маскавіты пайшлі на капітуляцыю з умоваю захаваньня ім жыцьця й гарантыі поўнае асабістае свабоды. Вялікі Князь пагадзіў ся на гэтыі ўмовы. Адно з найбуйнейшых і старажытнейшых местаў Вялікалітвы было вызваленае.