Берасьцеская царкоўная унія стала вынікам пагадненьня аб аб’яднаньні на тэрыторыі Рэчыпаспалітае праваслаўнае і каталіцкае цэркваў, падпісанага ў кастрычніку 1596 року на царкоўным саборы ў Берасьці-Літоўскім спаміж герархамі праваслаўнае й каталіцкае царквы адпаведна. Унія прадугледжвала прызнаньне вяршынства ўлады папы рымскага й каталіцкіх дагматаў, аднак з захаваньнем усіх усходніх абрадаў і літургіі на ліцьвінскае мове. Унія стварыла спрыяльныя ўмовы для пэўнага захаваньня і разьвіцьця нацыянальных традыцыяў Літвы, яе мовы й культуры. Пачынаючы ўжэ з XVIII старочча Унія стала самым колькасным рэлігійным напрамкам на Літве. |