1654: Пачатак вайны Масковіі з Рэччупаспалітаю
-  Ян ІІ Казімер Ваза. Партрэт ХVІІ ст.
-
Бітва Вялікалітоўскіх і швэдзкіх войскаў пад Філіпавам
22 кастрычніка 1656 року.
Фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга ХVІІ ст.
- Вялікі гэтман Літоўскі Януш Радзівіл.
Партрэт ХVІІ ст.
-
Швэдзкі кароль Карл Х Густаў, які паводле Кэйданскае уніі фармальна стаў
Вялікім Князем Літоўскім.
Партрэт ХVІІ ст.
-
Аблога расейцамі Ляхавіцкага замка ў 1660 року. Гравюра  ХVІІ ст.
-
Аблога швэдамі Берасьця 19 - 23 траўня 1656 року. Гравюра Э. Дальбэрга ХVІІ ст.
Вясною 1654 року на Вялікае Княства Літоўскае рушыла 100-тысячнае маскоўскае войска на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам разам з атрадамі казакоў Залатарэнкі. 10-тысячны адзьдзел Януша Радзівіла ня мог спыніць такія аграмадныя сілы, хаця 12 жніўня 1654 року пад Шкловам нанёс паразу 25-тысячнаму адзьдзелу маскавітаў на чале з Чаркаскім, але ўжэ 24 жніўня пад Шапялевічамі корпус гэтмана быў разьбіты. У 1654 року маскавітам удало ся захапіць усю тэрыторыю Вялікага Княства па Днэпар і Заходнюю Дзьвіну. У наступным року расейцы захапілі Менск і сталіцу гаспадарства Вільню. Швэдзкі кароль таксама распачаў ваенныя дзеяньні супраць Рэчыпаспалітае. У гэтакіх умовах Вялікі гэтман Янушу Радзівіл разам зь іншымі дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага вырашыў падпісаць дзьвухбаковую унію са Швэцыяй. Гэта падзея адбыла ся ў Кэйданах 20 кастрычніка 1655 рока і фактычна азначала разрыў Люблінскае Уніі. Але пасьля хуткае сьмерці гэтмана ў замку Тыкоціне на Падляшшы, унія Вялікага Княства Літоўскага са Швэцыяй так і не была канчаткова рэалізаваная, хаця й мела вялікія шанцы стацца падмуркам мацнейшае паўночнаэўрапэйскае кааліцыі. У хуткім часе распачалі ся ваенныя дзеяньні Швэцыі з Расеяй, што падштурхнула апошнюю на падпісаньне з Рэччупаспалітай Віленскага замірэньня ў 1656 року. У 1659 року зноўку распачалі ся ваенныя дзеяньня паміж Рэччупаспалітаю й Масковіяй. 24 чэрвеня 1660 року ліцьвіны й палякі на чале з Паўлам Сапэгам і Чарнецкім нанесьлі паразу расейскае арміі на чале з І. Хаванскім каля вёскі Палёнкі пад Ляхавічамі, а пасьля ля рэчкі Басі ліцьвінскія войскі разграмілі армію Далгарукага. За гэтым адбыло ся шчэ колькі яскравых перамогаў нашага воінства. У 1661 року была вызвалена Вільня.
1 лютага 1661 року супроць расейскіх карнікаў паўстала насельніцтва Магілёву й поўнасьцю вызваліла места, зьнішчыўшы 7-тысячны гарнізон маскавітаў… Антымаскоўскія паўстаньні працягнулі ся й у красавіку 1661 року ў Дзісьне, Сэбэжы, Гомелі... й іншых местах.