Шчэ ў 1632 року пад Смаленск падыйшлі колькі частак войска Вялікага Княства на чале зь Вялікім гэтманам Крыштапам Радзівілам, а пазьней – і часткі на чале з польным гэтманам Паўлам Сапэгам. Аднак расейцы значна колькасна пераўзыходзілі часткі Вялікага Княства Літоўскага, што спыняла ліцьвіноў ад буйных вайсковых дзеяньняў. 26 чэрвеня 1633 року з Варшавы нарэшце рушылі асноўныя сабраныя сілы Рэчыпаспалітае на чале з Уладыславам ІV, і ўжэ 28 жніўня каралеўскія войскі далі свой першы бой ворагу пад Смаленскам, які, аднак, не прынёс вялікіх посьпехаў ліцьвінам. Але цяперака колькасная перавага была на баку арміі Рэчыпаспалітае. Пасьля доўгіх баёў войску Рэчыпаспалітае ўдало ся нанесьці значныя страты воругу й заняць усе маскавіцкія пазыцыі вакол Смаленску, блакадаваўшы шчэ разам з тым і ўсю армію Шэіна. Праз час маскавіты капітулявалі: кароль гарантаваў усім жыцьцё й асабістую свабоду. А 14 чэрвеня 1634 року быў падпісаны Палянаўскі мір, які захаваў за Рэччупаспалітую Смаленск і амаль усе землі далучаныя паводле Дэўлінскага міру, за выняткам некалькіх нязначных памежных мястэчкаў, якія паводле рзмежаваньняў аддалі расейцам. Уладыслаў IV за вялікую грашовую кампэнсацыю адмовіў ся ад тытула “цара маскоўскага”. Так пераможна скончыла ся Смаленская вайна. |