У 1609-1618 роках спаміж Рэччупаспалітаю й Масковіяй ішла чарговая вайна. Гэтым разам рэй у ваенных дзеяньнях вялі польска-літоўкія войскі, дзякуючы таму, што Масковія была зьнясілена нутраною смутаю й хваляваньнямі. Нашаму войску ўдало ся вызваліць Смаленск і на пэўны час авалодаць Масквою, дзе Вялікім Князем Маскоўскім быў прызнаны карлевіч Уладыслаў. А пасьля паходу 1617-1618 рокаў Уладыслава на Маскву, маскавіты былі вымушаныя пайсьці на падпісаньне невыгоднае для сябе мірнае дамовы. Мірнае пагадненьне было зацьверджана ў вёсцы Дэўліна, што пад Масквою. Паводле замірэньня Вялікае Княства Літоўскае вяртала сабе Смаленск, захоплены маскалямі напачатку XVI старочча, а таксама 29 местаў, у тым ліку й землі Смаленшчыны, Вяліжскае вобласьці й Манастырскае гарадзішча зь местамі Белы, Сярпэйск, Дарагабуж, Старадуб, Рослаў, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Сэвэрскі, Глухаў, Палянава, Невэль, Папова-Гара, Сэбэж, Красен і іншыя. Уладыслаў захаваў за сабою тытул “цара й Вялікага Князя Маскоўскага й Усяе Русі”. Такім чынам Вялікае Княства Літоўскае зноў сканцэнтравала ў сваім складзе фактычна ўсе Вялікалітоўскія землі. |