Да заключэньня чаргова замірэньня з Масковіяй Вялікага Князя Літоўскага Яна ІІІ Сабэскага падштурхнулі Андрусаўкае замірэньне, якое абумоўлівала ягонае падпісаньне, а таксама вайна з Асманскаю імпэрыяй й Крымскім ханствам (1683-1699 рокі). Падпісаная 16 траўня дамова аб Вечным міры падцьвярджала мяжу паводле Андрусаўскага замірэньня, аднак гэтым разам Кіеў ўжэ канчаткова адыйшоў да Расеі, якая сплочвала за яго пэўную кантрыбуцыю. Адмоўным для Літвы й вельмі небясьпечным для ейнага сувэрэнітэту быў пунк дамовы, які абвяшчаў аб магчымасьці “абароны” Расеяй праваслаўнага насельніцтва на тэрыторыі Рэчыпаспалітае, што спарадзіла ў XVIII староччы зачэпкі для ўмяшчальніцтва ва нутраныя справы дзяржавы Абодвух Народаў. Аднак, не гледзячы на гэта, мірнае пагадненьне склала спрыяльныя ўмовы для барацьбы супроць Турцыі й Крыму і стварыла трывалую антыпортаўскую кааліцыю, якая прывяла да поўнае перамогі Рэчыпаспалітае ў вайне з Асманскаю імпэрыяй. |