1764 7 траўня – 23 чэрвеня: Канвакцыйны сойм па сьмерці Аўгуста ІІІ Саса – спробы першых рэформаў
- Вялікі гэтман Літоўскі Міхал Казімер Агінскі - адзін зь дзейсных прыхільнікаў рэформаў. Партрэт ХVІІІ ст.
У 1764 г. на канвакцыйным сойме (7 траўня – 23 чэрвеня) патрыятычна настроеныя колы шляхты на чале з Чартарыйскімі правялі шэраг рэформаў, мэтаю якіх была падтрымка эканомікі краіны, выпраўленьне й удасканальваньне адміністрацыі, а праз азначаныя пераўтварэньні, і выйсьце Рэчыпаспалітае з занядбанасьці й анархіі сасаўкіх часоў. Дзякуючы чэсьцігоднае працы соймаўцаў былі створаныя Скарбавая й Вайсковая Камісыі для Літвы й Польшчы, якія шмат што зрабілі на ніве сваіх кампэтэнцыяў. Акрамя таго ў межах сойму былі праведзены шэраг спробаў кадыфікацыі, удасканаленая праца соймавых стуртураў. Уводзіла ся абмежаваньне на выкарыстаньне liberum veto ў некаторых гаспадарчых і эканамічных пытаньнях. Рэформы 1764 рока сталі першымі крокамі на шляху да адбудовы краю.