У 1788-1792 роках у Варшаве дзейнічаў Чатырохрокавы (Вялікі) сойм. Сойм прыняў шэраг кардынальных зьмяненьнеў у адміністрацыйным і кіраўнічым апаратах, павялічыў колькасьць рэгулярнае арміі Рэчыпаспалітае да 100 000 шэрагоўцаў і афіцэраў, прыняў закон аб местах, зацьвердзіў дыпляматычную змову з Прусыяй… А 3 траўня 1791 року была ўрачыста зацьверджана Канстытуцыя дзяржавы. Сойм і насельніцтва шчыра віталі гэты акт, услаўляючы гаспадара Станіслава Аўгуста й Канстытуцыю. Канстытуцыя ўводзіла спадчынную манархію, былі зьліквідаваныя правы на канфэдэрацыі і liberum veto. Канстытуцыя на мэце мела ся паспрыяць хуткаму палітычнаму й аканамічнаму разьвіцьцю краю. Дзякуючы працы Чатырохгадовага Сойму й прыняцьцю ім Канстытуцыі 3 траўня 1791 рока, Рэчпаспалітая перайшла на шлях адраджэньня сакральнае манархіі, што магло б дапамагчы выйсьці краіне са складанага эканамічнага й палітычнага становішча. Але падзеі разгарнуліся па-іншаму… |