1793: Другі падзел. Гарадзенскі сойм Рэчыпаспалітае
- Гарадзенскі сойм. Карціна Я. Матэйкі ХІХ ст.
Прыхільнікі "шляхецкіх вольнасьцяў" разглядалі Канстытуцыю 3 траўня як зьдзейсненую рэвалюцыю, выступілі супраць Канстытуцыі й, учыніўшы акт дзяржаўнае здрады, зьвярнуліся за дапамогаю да суседніх дзяржаваў. На заклікі антыканстытуцыйнае Таргавіцкае канфэдэрацыі адгукнула ся Расея, якая ў траўня 1792 рока ўвяла 30-тысячную армію. Гэтым распачала ся вайна 1792 рока. Расейцы, захапіўшы пасьля моцнага супраціву шчэраг местаў, рушылі ўглыб Літвы. 11 чэрвеня пасьля гераічнае абароны быў разьбіты корпус Юдзіцкага пад Мірам. Пасьля была бітва пад Зэльвай (3 ліпеня), пад Мсьцібавам (10 ліпеня)… 23 ліпеня – пад Берасьцем, пасьля чаго войскі Вялікага Княства Літоўскага былі вымушаны адступіць за Буг. Супраціў быў амаль зломлены: расчыраваны кароль перашоў на бок таргавіцы. У студзені 1793 року Расея й Прусыя правялі другі падзел Рэчыпаспалітае (паводле Пецярбургзкае канвэнцыі ад 23 студзеня 1793 рока), паводле якога Расея захапіла цэнтральную частку Вялікалітвы й Правабярэжную Ўкраіну. А 17 чэрвеня – 23 верасьня 1793 року Гарадзенскі сойм, на якім верхаводзілі таргавічане, адмяніў Канстытуцыю 3 траўня 1791 рока, прыняўшы “новую”, якая на самае справе застала ся толькі на паперы, а таксама ўхваліў другі падзел Рэчыпаспалітае.