1795: Трэці падзел Рэчыпаспалітае
- Апошні гаспадар Вялікага Княства Літоўскага Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Партрэт  XVIII ст.
У кастрычніку 1795 рока адбыў ся канчатковы падзел тэрыторыі Рэчыпаспалітае паводле чарговае Пецярбергзкае канвэнкцыі ад 24 кастрычніка 1795 рока: Расея захапіла амаль усю Літву й Курляндыю, паўднёва-заходняя частка Берасьцейскага ваяводзтва была далучана (часова) да Аўстрыі, а паўночана-заходняя частка Гарадзеншчыны – да Прусыі. 25 лістапада 1795 рока Кароль Польскі й Вялікі Князь Літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трону… Кацярына ІІ палічыла гэта дастатковым, каб лічыць Вялікалітоўскую й польскую дзяржаўнасьць зьліквідаванымі й не дамагала ся ськліканьня адзінага праўнага заканадаўчага воргану дзяржавы – Вальнага сойму – дзеля ратыфікацыі рашэньняў 1795 рока…