У 1794 року патрыятычная шляхта, месьцічы й іншыя грамадзяне Рэчы Паспалітае слушна выказвалі сваё абурэньне. Сапраўдным выбухам гэтага руху стала абвяшчэньне 24 сакавіка 1794 рока ліцьвінам Андрэям Тадэвушам Банавітурам Касьцюшкам Акту Паўстаньня. Мэтаю паўстаньня было аднаўленьне незалежнасьці краіны й ўсталяваньне ўсеагульна вольнасьці, адраджэньне Рэчыпаспалітае ў межах 1772 рока, а таксама адраджэньне дзейнасьці Трэцятравеньскае Канстытуцыі. Лёзунг паўстаньня – “Свабода, Адзінства, Незалежнасьць!”. У першы дзень паўстаньня Касьцюшка зьвярнуўся з адозвамі “Да арміі”, “Да грамадзянаў”, “Да сьвятарства”, “Да жанчын”, у якіх заклікаў суайчыннікаў бараніць волю й Бацькаўшчыну. 7 траўня 1794 рока быў зацьверджаны Палянецкі ўнівэрсал: сяляне атрымалі асабістую волю. Паўстаньне перакінулася і на Літву. З 22 на 23 красавіка паўстанцы вызвалілі Вільню й ўтварылі Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага на чале з ліцьвінам Якубам Ясінскім. Хутка ўсё Вялікае Княства было ахоплена полымем паўстаньня. Да абаронцаў Айчыны далучыліся многія сяляне. Ліцьвіны мужна баранілі свой край. Супроць паўстаўшых выступілі Прусія, Аўстрыя й Расея. Пасьля некалькіх важкіх перамогаў лёс адвярнуў ся ад паўстанцаў: у бітве пад Мацаёвічамі, што ля Варшавы, узброеныя сылы пад кіраўніцтвам Касьцюшкі панеслі паразу ад расейцаў, а сам правадыр трапіў у палон. Лёс Рэчыпаспалітае быў фактычна вырашаны. |