1772: Першы падзел Рэчыпаспалітае Абодвух Народаў
- Кароль і Вялікі Князь Станіслаў Аўгуст. Партрэт ХVІІІ ст.
-
Алегорыя на падзелы Рэчыпаспалітае. ХVІІІ ст.
Не гледзячы на першы посьпех рэформаў, далейшае іх правядзеньне замаруджвала ся з-за супраціву Расеі, якая з дапамогаю зброі імкнула ся прыпыніць іх. А з прыняцьцем у 1768 року Кардынальных правоў, якія шмат у чым падрывалі папярэднія рэформы й кідалі край фактычна ў стан старое анархіі, адзначыў ся навэт адкат ад рэфомаў назад. Пасьля паразы ў 1772 року Барскае канфэдэрацыі (утвораная 29 лютага 1768 року), расейцы, прусакі й аўстрыякі вырашаюць правесьці падзел земляў Рэчыпаспалітае ўзгадніўшы яго загадзя падпісанем Пецярбургзкае канвэнкцыі (5 жніўня 1772 року). Паводле першага падзелу ў склад Расеі ўвайшлі ўсходнеліцьвінкія землі (92 тысячы кв. кілёмэтраў). Падзел 1772 року стаў першым актам ў драме падзей 1772-1795 рокаў.