З жыццём мы ў разладзе,
але не надумай,
што я ненавiджу яго,
бо папраўдзе -
жыццё з яго лапамi,
нiбы з металу,
люблю i любiць яго
не перастану!
Да скону да самага
не перестану!
Дапусцiим,
звязаўщы, спытаюць знарок мяне:
"Хочаш гадзiну пажыць без надзеi?"
Я крыкну адразу:
"Здымiце вяроўку!
Вяроўку здымiце
хутчэй, лiхадзеi!"
Усё для жыцця
я зрабiў бы, што трэба:
на дзiўнай машыне
узняўся б у неба,
залез бы адзiн
ва ўзрыўную ракету, -
шукаў бы
далёкую
зорку-планету.
Але й на зямлi я
не знаюся з сумам,
i сiняе неба
мне бачыць прыемна,
i радасна ведаць,
i хораша думаць,
што вось я - жыву,
i жыву недарэмна.
Але каб узялi ў мяне вы -
ну, колыкi? -
адно канаплянае
калiўца веры, -
я б дзiка заенчыў
ад страшнага болю,
зароў бы параненай лютай пантэрай.
Страшнейшага ў свеце
не знаю рабунку,
чым стражiўшы веру,
душой абяссiлець.
Што стане са мною?
Я стоптаны буду,
як самы нiкчэмны
жабрак-папрасiмец!
Цi можа вы хочаце
ў злосцi заўзятай
забiць маю веру,
прастрэлiўшы грудзi?
Забiць маю веру
у тое, што заўтра
жыццё
прыгажэйшае,
лепшае будзе?
А чым жа
намераны цэлiцца?
Куляй?
Дарэмна задумалi
справу такую!
Мацней, чым бранёй,
мая вера прыкрыта,
i куля такая
яшчэ не адлiта!
Не, не адлiта!